Праклятая вышыня
Праклятая вышыня | |
Праклятая вышыня па-расейску: Атака сходу | |
Жанр: | аповесьць |
---|---|
Аўтар: | Васіль Быкаў |
Мова арыгіналу: | беларуская |
Год напісаньня: | 1967 |
Публікацыя: | 1968 |
Электронная вэрсія |
«Праклятая вышыня» — аповесьць беларускага пісьменьніка Васіля Быкава, напісаная ў 1967 годзе. Надрукавана ў часопісе Маладосць №5 за 1968 год[1]. У тым жа годзе аповесьць была надрукаваная Твардоўскім у часопісе «Новый мир» пад назвай «Атака сходу». Пераклад быў выкананы самім Быкавым.
Сюжэт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Суровы, бязьлітасна рэалістычны аповед ад першай асобы пра асуджаную на правал ваенную апэрацыю. У межах насычанай падзеямі кароткай аповесьці Быкаў закрануў шматлікія тэмы, у тым ліку беларускае нацыянальнае пытаньне, савецкія адносіны да палонных, а таксама маладушнасьць і страх на вайне.
Экранізацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле аповесьці ў 1975 годзе была зьнятая другая сэрыя трохсэрыйнага фільму Доўгія вёрсты вайны пад назвай «Атака сходу».
Адносіны ўладаў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Твор адразу пасьля публікацыі выклікаў нэгатыўную рэакцыю сярод савецкага кіраўніцтва і генэралаў. Не дапамагло і тое, што ў расейскім перакладзе твор называўся «Атака сходу» — тое, што сходу, павінна было неяк прабачыць няўдачу самой атакі, на думку рэдактароў часопісу «Новый мир». Ці не па ўсіх газэтах пракацілася хваля крытыкі і асуджэньня.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Доўгая дарога дадому. Васіль Быкаў