Праглас

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Прагла́с
па-царкоўнаславянску: Ⱂⱃⱁⰳⰾⰰⱄⱏ
Жанр: казань[d]
Аўтар: Сьвяты Кірыл
Мова арыгіналу: стараславянская
Год напісаньня: IX ст.
Публікацыя: 863

«Прагла́с» (па-царкоўнаславянску: Ⱂⱃⱁⰳⰾⰰⱄⱏ) — першае славянскае пісьмовае паэтычнае сачыненьне, якое лічыцца напісаў Сьвяты Кірыл, адзін са стваральнікаў славянскага альбфабэту[1].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Створана ў Вялікай Маравіі ў IX стагодзьдзі. Кірылу і Мятоду давялося засноўваць і абараняць славянскую кніжнасьць, што і дэманструе «Проглас». У ім Кірыл усхваляе славянскую пісьменнасьць і лічыць яе праявай чароўнага пачатку, так як яна дапамагла славянам адысьці ад паганства і ператварыла ў цывілізаваны народ.

Кнігі, напісаныя на славянскай мове, нясуць боскую мудрасьць і таму, піша Кірыл, дапамагаюць змагацца з д’ябальскімі спакусамі. Такім чынам, з самых раньніх этапаў разьвіцьця славянскай літаратуры кніга разглядалася як нешта сакральнае, боскае. Лічылася, што зносіны з кнігай і вучэньне прыносяць чалавеку велізарную карысьць.

Тэкст і пераклады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ История культуры славянских народов. В 3-х тт, ГАСК, 2003, том I: Древность и Средневековье, старонак 488, ст. 93, Шаблён:Isbn