Праблемы рэгіянальнай экалёгіі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

«Прабле́мы рэгіяна́льнай экалёгіі» (па-расейску: «Проблемы региональной экологии») — расейскі грамадзка-навуковы часопіс, які ажыцьцяўляе інфармацыйнае, навуковае і прыкладнае асьвятленьне прац у вобласьці экалёгіі, землеўладкаваньня і прыродакарыстаньня на розных узроўнях.

Выдаецца з 1995 году. Галоўны рэдактар доктар геаграфічных навук Барыс Кочураў (Інстытут геаграфіі РАН). У часопісе публікуецца экалягічна арыентаваная рэкляма, экалягічныя партрэты прадпрыемстваў, а таксама досьвед укараненьня экалягічнай палітыкі. Часопіс асьвятляе праблемы і дасягненьні рэгіёнаў Расеі у вобласьці прыродакарыстаньня і аховы навакольнага асяродзьдзя. Выходзіць 6 раз у год. Уваходзіць у сьпіс навуковых журналаў ВАК Расеі.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]