Пошта Славаччыны
Выгляд
| Пошта Славаччыны | |
| Тып | акцыйнае таварыства |
|---|---|
| Заснаваная | 1 студзеня 1993 |
| Уласьнікі | Славаччына |
| Краіна | |
| Разьмяшчэньне | |
| Галіна | пошта |
| Прадукцыя | пошта |
Славацкая пошта (па-славацку: Slovenská pošta) — дзяржаўная кампанія, якая адказвае за аказаньне паштовых паслугаў ў Славаччыне, створаная 1 студзеня 1993 году, калі Славаччына набыла незалежнасьць. 1 кастрычніка 2004 году арганізацыя сталася акцыянэрным таварыствам, якое належыць дзяржаве. У паштовую сетку ўваходзяць больш за 1500 паштовых аддзяленьняў па ўсёй краіне[1]. Штаб-кватэра знаходзіцца ў Банска-Быстрыцы[1].
Сярод абавязкаў арганізацыі ёсьць аказаньне ўнівэрсальных паштовых паслуг, кур’ерская дастаўка, праца часовых паштовых аддзяленьняў, выпуск паштовых марак і паштовы музэй[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 3 «Subject of activity». Slovenská pošta.