Посттраўматычная рапсодыя
Выгляд
| Посттраўматычная рапсодыя | |
| Посттравматична рапсодія | |
| Жанр | эпічная драма |
|---|---|
| Рэжысэр | Паўло Когут |
| Сцэнарыст |
|
| Прадусар |
|
| У ролях | |
| Кампазытар | Тарас Кампанічэнка |
| Апэратар |
|
| Вытворчасьць | |
| Дата выхаду | 2018 |
| Краіна | |
| Мова | украінская расейская, нямецкая |
| Старонка на IMDb | |
| Афіцыйны сайт | |
Посттраўматы́чная рапсо́дыя (па-ўкраінску: Посттравматична рапсодія) — украінская эпічная драма, зьнятая рэжысэрам Паўлам Кагутам, экранізацыя аднайменнай п’есы Дзьмітрыя Карчынскага. Стужка распавядае пра байца дабраахвотніцкага батальёна Сашу, які выжыў пасьля абстрэлу пад Ілавайскам, прабіраецца да сваіх — і сустракае дарогай самых нечаканых спадарожнікаў і ворагаў, сярод якіх Нэстар Махно, Эрых фон Манштайн й іншыя. Прэм’ера была заплянаваная на канец студзеня 2018 году. З чэрвеня 2018 даступны для прагляду ў сетцы інтэрнэт[1].
Цікавосткі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Аўтар сцэнару Дзьмітры Карчынскі, акторы Аляксей Серадзюк і Марат Сайфулін ўдзельнічалі ў штурме Ілавайска ў жніўні 2014 году.
- Сярод актораў, якія здымаліся ў фільме, шмат байцоў добраахвотніцкіх батальёнаў і Ўзброеных сілаў. У прыватнасьці, Арцём Бязьверхі — удзельнік абароны Данецкага аэрапорту, баец 81-ай дэсантна-штурмавой брыгады. Марат Сайфулін, Андрэй Ватолкін, Аляксей Серадзюк, Максім Міхайлаў, Аляксандар Цішчанка, Юры Гаравец — у 2014—2015 былі байцамі добраахвотніцкіх батальёнаў «Сьвятая Марыя», «Азоў», «Шахтарск». Віталь Чорны — удзельнік добраахвотніцкага руху.
- Ролю Эрыха фон Манштайна выканаў Анатоль Пашынін — вядомы расейскі і ўкраінскі актор. Пашынін выконваў адну з галоўных роляў у расейскай прапагандысцкай стужцы «Гразавыя вароты», якая выхваляла карную апэрацыю расейскіх фэдэральных войскаў супраць Чачэніі. Пасьля пачатку расейска-ўкраінскай вайны Пашынін ваюе добраахвотнікам на баку Ўкраіны (баец 8-га АБ Украінскай Добраахвотніцкай Арміі «Арата»).
- Адзіны актор, які атрымаў ганарар за здымкі ў фільме — Анатоль Пашынін. Актор атрымаў ганарар у выглядзе зброі для свайго батальёну — 120-міліметровага мінамёту[2].