Польскі легіён у Фінляндыі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Польскі легіён ў Фінляндыі (па-фінску: Puolan Legioona Suomessa) — добраахвотная вайсковая злучэньне з палякаў расейскай арміі, якое існавала да і падчас фінскай грамадзянскай вайны ў 1917—1918 гадах.

Пасьля Лютаўскай рэвалюцыі ў Расеі, паялкі які служылі ў царскім войску, што дыслакаваліся на тэрыторыі Вялікага княства Фінляндскага, пачалі ствараць вайсковыя рады. Яны былі створаны ў многіх фінскіх гарадах, як Хэльсынкі, Іна, Лапеэнранта, Тампэрэ, Вааса, Турку, Оўлу, Торніо, Хямеенліна, Кокемякі, Раўма, Панэлі, Рыйхімякі, Котка, Мікелі, Поры, Выбарг, Ханко. Іх прадстаўнікі вырашылі стварыць польскае ваеннае фармаваньня.

Таму, 24 красавіка 1917 году ў Выбарзе быў створаны польскі легіён ў Фінляндыі. Адзін з яго заснавальнікаў быў Аляксандр Вільчэўскі. На чале яго стаў ратмістр Станіслаў Багуслаўскі. Фармаваньне складалася з камбінаваных батальёнаў розных відаў зброі ў Выбарзе, пяхотнай роты ў Іна і цяжкіх артылерыйскіх батарэй ў Суоменліна. Складалася з 37 афіцэраў і каля 1,7 тысячы жаўнераў. Усе яны былі добра ўзброены і экіпіяваны. Легіён быў палітычна падначаленых ЦК Васковай Асацыяцыі палякаў у Фінляндыі.

Пасьля пачатку фінскай грамадзянскай вайны ў студзені 1918 году легіён падпарадкаваўся Белым, пасьля чаго прыняў удзел у баях з Чырвонай арміяй. Ваяваў у рэгіёне Выбарг.

Па сканчэньні вайны ў траўні 1918 году польскія легіянэры, пакінуўшыя фінам зброю вярнуліся ў Польшчу. Яны прымалі ўдзел у вайне супраць бальшавікоў 1919—1920 гг. Напачатку чэрвеня 1927 году ў гадавіну 10-годьдзя стварэньня фармаваньня адбылася ўрачыстая сустрэча былых легіянераў.