Польска-беларускі, беларуска-польскі слоўнік
По́льска-белару́скі, белару́ска-по́льскі сло́ўнік — зьмяшчае ў абедзьвюх частках каля 20 тысячаў словаў, у тым ліку ўстойлівыя выразы і фразэалягізмы. Асобна даюцца геаграфічныя назвы і скарачэньні.
Слоўнік мае рэцэптыўна-прадуктыўны характар і дае магчымасьць разумець і ствараць простыя тэксты і выказваньні. Карыстацца слоўнікам могуць усе, хто ведае польскую і беларускую мовы, прынамсі на пачатковым узроўні.
Лексыка-сынтаксічны слоўнікавы матэрыял узяты, галоўным чынам, з сучасных польскай і беларускай моваў з улікам спэцыяльнай тэрміналёгіі, размоўнай лексыкі і кніжнага стылю. У канцы маецца кароткая характарыстыка беларускай мовы для польскага карыстальніка.
Аўтарамі-ўкладальнікамі слоўніка зьяўляюцца Тэрэса Ясіньска і Альбэрт Барташэвіч. Вытрымаў два перавыданьні — 1996 г. і 2007 г. Выдаўніцтва — Wiedza Powszechna, Варшава.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Jasińska T., Bartoszewicz A. Słownik białorusko-polski, polsko-białoruski. Warszawa, 1996.