Перайсьці да зьместу

Польская ініцыятыва

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Польская ініцыятыва
па-польску: Inicjatywa Polska
Выява лягатыпу
Дата заснаваньня 2016
Афіцыйны сайт ipl.org.pl (пол.)

По́льская ініцыяты́ва (па-польску: Inicjatywa Polska) — прагрэсіўная палітычная партыя ў Польшчы, частка Грамадзянскай кааліцыі. Была створаная як асацыяцыя ў 2016 годзе і была зарэгістраваная як палітычная партыя ў 2019 годзе. Ейным лідэрам ёсьць Барбара Навацкая. Партыя падтрымлівае прынцыпы сацыяльнага лібэралізму, сацыяльнай дэмакратыі і сьвецкасьці. Мае левацэнтрысцкі і левы ўхіл.

Партыя апісваецца як прагрэсіўная[1], сацыяльна-лібэральная[2] і сацыяльна-дэмакратычная партыя[3]. Партыя падтрымлівае дэцэнтралізацыю ўлады і павелічэньне магутнасьці мясцовых органаў улады, а таксама эўрапейскую інтэграцыю. У сацыяльных пытаньнях выступае супраць любых формаў дыскрымінацыі з акцэнтам на гендэрную дыскрымінацыю. Партыя таксама выступае за разьдзяленьне царквы і дзяржавы. Партыя таксама падтрымлівае павелічэньне фінансаваньне польскай сыстэмы аховы здароўя[4].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]