Пераклады Бібліі на афрыкаанс
Пераклады Бібліі на афрыкаанс — пераклады Бібліі, выкананыя ў розныя гістарычныя пэрыяды рознымі аўтарамі з мэтаю перакладу на мову афрыкаанс.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]К. П. Гаагенгоўт, Арнольдус Панэвіс(af) ды Стэфанус Якабус дзю Туа(en) зьяўляліся першымі перакладчыкамі Бібліі на мову афрыкаанс.
Сярод важных этапаў у перакладзе Сьвятога Пісаньня на афрыкаанс вылучаецца пераклад Гаагенгоўтам Эвангельля паводле Марка ў 1878 годзе (па-афрыкаанс: Evangelie volgens Markus). Між тым, гэты пераклад ня быў апублікаваны. Рукапіс перакладу быў знойдзены ў Паўднёва-Афрыканскай Нацыянальнай бібліятэцы, горад Кейптаўн.
Першы афіцыйны пераклад усёй Бібліі на мову афрыкаанс быў скончаны ў 1933 годзе Тотыюсам(en), Э. Э. ван Рооенам, Ё. Д. Кэстэлам, Г. К. М. Фуры ды Б. Б. Кээтам[1][2].
У 1983 быў завершаны новы пераклад, які быў прымеркаваны да пяцідзесяцігодзьдзя перакладу 1933 году. Таксама мэтаю гэтага перакладу зьяўлялася забесьпячэньне неабходнага перагляду гэтага перакладу. Канчатковая рэдакцыя гэтага выданьня была зробленая Э. П. Грунэвальдам, А. Г. ван Зілем, П. А. Вэргуфам, Ё. Л. Гельбэргам і В. Кэмпэнам[3].
Сьведкі Еговы(be) выпусьцілі свой «Пераклад Хрысьціянскіх Грэцкіх Пісаньняў Новага Сьвету» на мове афрыкаанс у 1995 годзе і поўны «Пераклад Сьвятога Пісаньня Новага Сьвету» ў 2002 годзе.
Пераклад | Кніга Роду 1:1-3 |
---|---|
1953 году | In die begin het God die hemel en die aarde geskape. En die aarde was woes en leeg, en duisternis was op die wêreldvloed, en die Gees van God het gesweef op die waters. En God het gesê: Laat daar lig wees! En daar was lig. |
Пераклад | Кніга Роду 1:1-3 |
1983 году | In die begin het God die hemel en die aarde geskep. Die aarde was heeltemal onbewoonbaar, dit was donker op die diep waters, maar die Gees van God het oor die waters gesweef. Toe het God gesê: "Laat daar lig wees!" En daar was lig. |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Bogaards, Attie H. (3 траўня 2010) Bybelstudies Праверана 21 ліпеня 2013 г. Архіўная копія ад 2 красавіка 2010 г.
- ^ Afrikaanse Bybel vier 75 jaar. Bybelgenootskap van Suid-Afrika (3 траўня 2010). Праверана 21 ліпеня 2013 г.
- ^ Ons Geskiedenis (Our History) Праверана 21 ліпеня 2013 г. Архіўная копія ад 17 чэрвеня 2010 г.