Паўночна-Заходні фронт (Першая сусьветная вайна, Расея)
Выгляд
Паўночна-Заходні фронт | |
Северо-Западный фронт | |
Гады існаваньня | ліпень 1914 — жнівень 1915 |
---|---|
Краіна | Расейская імпэрыя |
Уваходзіць у | Расейская імпэратарская армія |
Тып | фронт |
Дысьлякацыя | Расейская імпэрыя |
Войны | Першая сусьветная вайна (1914—1918) |
Паўно́чна-Захо́дні фронт — агульнавайсковае апэратыўна-стратэгічнае аб’яднаньне расейскіх войскаў у Першай сусьветнай вайне ў складзе Расейскай імпэратарскай арміі.
Палявое ўпраўленьне створана ў ліпіне 1914 году. Дзейнічаў супраць нямецкіх войскаў на паўночным кірунку. У жніўні 1915 году быў расфармаваны, на яго базе сфармавана палявое ўпраўленьне Заходняга фронту.
Войскамі фронту была праведзена Ўсходне-Пруская апэрацыя 1914 году з мэтай нанясеньня паразы 8 арміі ў пэрыяд з 17 жніўня па 15 верасьня 1914 году, якая завяршылася паразай войскаў фронту.
Склад
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Палявое ўпраўленьне (штаб)
- 1-я армія (ліпень 1914 — жнівень 1915 г.)
- 2-я армія (ліпень 1914 — жнівень 1915 г.)
- 3-я армія (чэрвень — жнівень 1915),
- 4-я армія (чэрвень — жнівень 1915),
- 5-я армія (верасень 1914 — чэрвень 1915),
- 10-я армія (жнівень 1914 — жнівень 1915)
- 12-я армія (студзень — жнівень 1915),
- 13-я армія (чэрвень — жнівень 1915)
Галоўнакамандуючыя войскамі фронту
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Генэрал ад кавалерыі Якаў Жылінскі (19 ліпеня 1914 — 3 верасьня 1914)
- Генэрал ад інфантэрыі Мікалай Рузскі (3 верасьня 1914 — 17 сакавіка 1915)
- Генэральнага штабу генэрал ад інфантэрыі Міхаіл Аляксееў (17 сакавіка 1915 — 4 жніўня 1915)