Паўночная зорка
Выгляд
[1]Паўночная зорка[2], Палярная зорка (α Малой Мядзьведзіхі) — зорка ў сузор’і Малой Мядзьведзіхі. Бачная зорная велічыня 2. Нябесныя каардынаты: прамое ўзыходжаньне 2 гадз. 31 хв. 50 сэк.; скланеньне 89°15´51´´. Спэктральная кляса F8 I. Адлегласьць ад Сонечнай сыстэмы 150 сьветлавых гадоў. Разьмешчана на адлегласьці каля 1° ад Паўночнага полюса свету, у выніку чаго захоўвае амаль нязменнае становішча на небе пры бачным сутачным вярчэнні нябеснай сферы. зручная для вызначэння ў ясныя ночы напрамку на поўнач і шыраты мясцовасці, прыблізна роўнай яе вышыні над гарызонтам.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ ПАЛЯРНАЯ ЗОРКА // "Геаграфічныя паняцці і тэрміны". - Мінск, "Беларуская энцыклапедыя", 1993 год
- ^ Звезда Полярная (альфа Малой Медведицы) // Географічныя й космографічныя тэрміны і назовы нябесных цел. — Менск: Інбелкульт, 1923.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паўночная зорка — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў