Перайсьці да зьместу

Сыстэма нябесных каардынат

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Нябесныя каардынаты»)

Сыстэма нябесных каардынатсыстэма каардынат, якая выкарыстоўваецца ў астраноміі для вызначэньня месцазнаходжаньня астранамічных аб’ектаў на небе, або пунктаў на ўяўнай нябеснай сфэры. Каардынаты аб’ектаў вызначаюцца дзьвюма велічынямі (або дугамі), што дае адназначнае месцазнаходжаньне аб’ектаў на нябеснай сфэры. Такім чынам, сыстэма нябесных каардынат зьяўляецца сфэрычнай сыстэмай каардынат, у якой трэцяя каардыната — адлегласьць — часьцей невядомая і ня грае істотнай ролі.

Адменай кожнай з сыстэмаў нябесных каардынат зьяўляецца выбар асноўнай, фундамэнтальнай, плоскасьці і пачаткам адліку. У залежнасьці ад пастаўленай задачы, можа быць зручнейшым выкарыстаньне пэўнай сыстэмы каардынат. Найбольш часта выкарыстоўваюцца гарызантальная і экватарыяльная сытэмы каардынат. Радзей — экліптычная, галяктычная і іншыя.