Паштовая станцыя (Гарадок)
| Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Паштовая станцыя | |
Паштовая станцыя | |
| Краіна | Беларусь |
| Места | Гарадок |
| Каардынаты | 55°28′19″ пн. ш. 29°58′14″ у. д.HGЯO |
| Архітэктурны стыль | клясыцызм |
Паштовая станцыя на мапе Беларусі Паштовая станцыя | |
Паштовая станцыя — помнік архітэктуры сярэдзіны XIX стагодзьдзя ў Гарадку. Знаходзіцца ў паўночнай частцы места пад адрасам вуліца Невельская, 55. Твор архітэктуры клясыцызму і рэтраспэктыўна-гатычнага стылю. Цяпер тут месьціцца царква Сьвятога Андрэя.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Мураваную паштовую станцыю ў Гарадку збудавалі ў першай палове XІX ст. паводле праекту, прынятага ў 1846 годзе дзеля паштовых станцыяў на шашэйных дарогах.
3 пабудовай у 1904 годзе чыгункі значэньне станцыяў, як і паштовага тракту, зьнізілася, былы паштовы двор у Гарадку ліквідавалі. У 1930-я гады будынак належаў МТС, пазьней выкарыстоўваўся як жытло.
Па 1990 годзе будынак перадалі Беларускаму экзархату Маскоўскага патрыярхату.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Помнік архітэктуры клясыцызму і рэтраспэктыўна-гатычнага стылю. Гадоўны будынак прастакутны ў пляне, накрыты 4-схільным дахам. Сьцены дэкаруюцца кутнімі пілястрамі і праразаюцца стральчатымі вокнамі, такую ж форма мае ўваходны праём. Над уваходам месьціцца невялікі прастакутны атык. Да будынка далучаюцца рэшткі станцыйнага двара. Над ганкам — навісь зь літым кранштэйнам, выкананым з чыгуну ў XІX ст.
Усярэдзіне падзяляецца на дзьве часткі сенцамі: зь левага боку разьмяшчаліся пакоі для падарожнікаў, з правага — кватэра дазорца, кухня і пакой для афармленьня падарожных[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць. — Менск, 1985. С. 215.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Менск: Беларус. Сав. Энцыклапедыя, 1985. — 496 с.: іл.