Патрэбнасьць
Патрэ́бнасьць, таксама патрэ́ба — унутраны стан псыхалягічнага ці функцыянальнага адчуваньня недастатковасьці чаго-небудзь, які выяўляецца ў залежнасьці ад сытуацыйных фактараў.
Яскравым прыкладам можа служыць смага — вострае адчуваньне патрэбнасьці ў вадзе, якое ўзьнікае пры зьбядненьні ёю арґанізму жывёлы ці пры перавышэньні ў крыві звычайнай канцэнтрацыі мінэральных і арганічных рэчываў. Фізыялягічны ж мэханізм гэтага пачуцьця — узьдзеяньне падвышанага агульнага й асматычнага ціску, зьмена канцэнтрацыі іёнаў натру, адбываецца ўзбуджэньне пітнага цэнтра ў галаўным мозгу, якое выклікае нэрвова-гумаральныя рэакцыі захаваньня вады ў арґанізьме, пошук вады асобінай.
Патрэбнасьць — від функцыянальнай ці псыхалягічнай патрэбы ці недахопу якога-небудзь абʼекта, субʼекта, індывіда, сацыяльнай групы, грамадзтва. Зьяўляючыся ўнутранымі ўзбуджальнікамі актыўнасьці, патрэбнасьці выяўляюцца па-рознаму ў залежнасьці ад сытуацыі.
Наяўнасьць нездаволеных патрэбнасьцяў у чалавека злучаюць з напругай і дыскамфортам, неадпаведнасьцю ўнутранага (жаданага) і зьнешняга (рэальнага), якія зьяўляюцца стымуламі й матывацыяй актыўнасьці. Наяўнасьць нездаволеных жыцьцёва важных, вітальных патрэбнасьцяў можа прывесьці да сьмерці. Патрэбнасьць можа разумецца як нейкая гіпатэтычная пераменная, якая, пры розных акалічнасьцях, выяўляецца то ў выглядзе матыву, то ў выглядзе рысы. У апошнім выпадку патрэбнасьці стабільныя і становяцца якасьцямі характару.
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|