Пасыфэ (спадарожнік Юпітэра)
| спадарожнік Юпітэру | |
| Гісторыя адкрыцьця | |
|---|---|
| Першаадкрывальнік | Філібэр Жак Мэлё |
| Дата адкрыцьця | 27 студзеня 1908 |
| Арбітальныя характарыстыкі | |
| Вялікая паўвось | 23 912 238 км |
| Эксцэнтрысытэт | 0,2953 |
| Арбітальны пэрыяд | 764,08 дня |
| Нахіл арбіты | 143,04° (да экватару Юпітэру), 145,24° (да экліптыкі) |
| Фізычныя характарыстыкі | |
| Дыямэтар | 58 км |
| Сярэдні радыюс | 20 км |
| Плошча паверхні | 11 300 км² |
| Маса | 3 × 1017 кг |
| Шчыльнасьць | 2,6 г/см³ |
| Прыскарэньне вольнага паданьня | 0,022 м/с² |
| Альбэда | 0,04 |
| Бачная зорная велічыня | 17 |
| Тэмпэратура паверхні | 124 К (−149 °С) |
| Атмасфэра | адсутнічае |
Пасыфэ — зьнешні рэтраградны спадарожнік плянэты Юпітэр. Адкрыты ў 1908 годзе Жанам Філібэрам Мэлё. Назву атрымаў у 1975 годзе ў гонар Пасыфаі, жонкі Міноса й маці Мінатаўра. (Канчатак -э або -е ў назвах спадарожнікаў сьведчыць аб рэтраградным руху.) Ад 1955 да 1975 року меў назву Пасэйдон.[1][2]
Пасыфэ зьяўляецца найбольшым сярод рэтраградных спадарожнікаў Юпітэра і ўзначальвае аднайменную групу, да якой раней адносіліся Ананке, Кармэ і Сынопэ, а ў цяперашні час — Эўрыдомэ, S/2003 J 23, Гэгэмонэ, Спондэ, Кіленэ, Мэгаклітэ, S/2003 J 4, Сынопэ, Аўтаноэ, Ааэдэ, S/2011 J 2, Юпітэр LI і Корэ. Усе гэтыя спадарожнікі маюць адваротны кірунак руху, значны нахіл кружніку і абарочваюцца вакол плянэты больш чым за два гады.
Аналізы візуальнага спэктру паказваюць падабенства будовы Пасыфэ з астэроідамі тыпу С.[3]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ IAUC 2846: Satellites of Jupiter 1974 October 7 (naming the moon)
- ↑ Payne-Gaposchkin, Cecilia; Katherine Haramundanis (1970). Introduction to Astronomy. Englewood Cliffs, N.J.: Prentice-Hall. ISBN 0-134-78107-4.
- ↑ Grav, T.; Holman, M. J.; Gladman, B. J.; and Aksnes, K.; Photometric Survey of the Irregular Satellites, Icarus, Vol. 166 (2003), pp. 33-45