Перайсьці да зьместу

Паслухай гэту песьню

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Паслухай гэту песьню
яп. フツーに聞いてくれ
(Паслухай гэту песьню)
Жанр Камэдыя · рамантыка · містыка
[[]]
Аўтар Тацукі Фудзімота
Ілюстратар Ота Тода
Выдавец Shōnen Jump+

«Паслухай гэту песьню» (па-японску: フツーに聞いてくれ) — гэта японская ўан-шот вэб манґа напісаная Тацукі Фудзімота і праілюстраваная Ота Тода. Была апублікавана на сайце Shōnen Jump+ у чэрвеню 2022.

Адаптацыя на беларускую мову

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Напісаны Тацукі Фудзімота ды праілюстраваны Ода Тода ўан-шот, быў апублікаваны на сайту Shōnen Jump+ 4 чэрвеня 2022 году. Пераклад манґі быў зроблены разам перакладнікамі з тэлеґрам каналу пераклада манґі і з Анібел, пераклад апублікаваны Анібел афіцыйным правапісам і клясычным правапісам, дзьвумя альфабэтамі, тэлеґрам каналам[1][2].

Як была ўспрынята

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Браян Сальваторэ з Multiversity Comics добра ацаніў гісторыю, нягледзячы на малую даўжыню мангґі, асабліва за тое, што некалькі частак пакінулі для ўласнай інтэрпрэтацыі; Сальваторэ таксама добра ацаніў творчасць Тоды. Тым не менш, Сальваторэ адчуваў, што манга падказвае чытальніку, пра што часам думаць[3].

Казушы Шымада з Real Sound добра ацаніў творчасьць Тоды ды сэнс гісторыі пра пошук глыбокага сэнсу ў мастацтве. Шымады таксама спадабалася, што гісторыя была пакінута расплыўчатай ды адкрытаю для тлумачэньня ў некаторых месцах[4].