Партызанск

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Партызанск
рас. Партизанск
Town hall of Partizansk.JPG
Partizansk coat of arms.png Flag Partizansk.PNG
Герб Партызанску Сьцяг Партызанску
Першыя згадкі: 1896
Горад з: 1932
Краіна: Расея
Суб’ект фэдэрацыі: Прыморскі край
Плошча: 1288,6 км²
Насельніцтва (2018)
колькасьць: 37 059 чал.
шчыльнасьць: 28,76 чал./км²
Часавы пас: UTC+10
Тэлефонны код: +7 42363
Паштовы індэкс: 692864
Нумарны знак: 25, 125
Геаграфічныя каардынаты: 43°8′ пн. ш. 133°8′ у. д. / 43.133° пн. ш. 133.133° у. д. / 43.133; 133.133Каардынаты: 43°8′ пн. ш. 133°8′ у. д. / 43.133° пн. ш. 133.133° у. д. / 43.133; 133.133
Партызанск на мапе Расеі
Партызанск
Партызанск
Партызанск
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.partizansk.org/

Партызанск (па-расейску: Партизанск) — горад краявога падпарадкаваньня ў Расеі. Насельніцтва на 2018 год — 37 059 чал. Заснаваны ў 1896 годзе.

Горад разьмешчаны ў даліне ракі Партызанскай, за 50 кілямэтраў на поўнач ад Находкі, за 172 км на ўсход ад Уладзівастоку. Чыгуначная станцыя.

Паселішча было заснавана ў 1896 годзе як шахцёрскі пасёлак Суча́нскі Руднік (названы па ранейшай кітайскай назве ракі Партызанскай — «Сучан»), 27 красавіка 1932 году пасёлак атрымаў статус гораду і назву Сучан.

У 1930-х горад называўся Гамарнік у гонар ваеннага камісара Яна Гамарніка, які быў старшынём Прыморскага крайвыканкаму з 1923 па 1928. У 1937 годзе, калі Гамарнік скончыў жыцьцё самагубствам і быў абвешчаны «ворагам народу», гораду была вернута ранейшая назва Сучан.

26 сьнежня 1972 году ў выніку кампаніі па ліквідацыі кітайскіх назваў на Далёкім Усходзе, якая стала вынікам савецка-кітайскага ўзброенага канфлікту на высьпе Даманскай, горад быў паўторна перайменаваны ў «Партызанск».

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Партызансксховішча мультымэдыйных матэрыялаў