Партал эстонскіх дасьледваньняў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Партал эстонскіх дасьледваньняў (па-эстонску: Eesti Teadusportaal, ETIS) — інфармацыйная сыстэма, створаная міністэрствам адукацыі Эстоніі, мэтай якой зьяўляецца садзейнічаньне хуткаму доступу да актуальнай і поўнай інфармацыі аб эстонскай навуцы ў розных галінах. На партале можна атрымаць інфармацыю пра інстытуты і навукова-дасьледчыя праекты, пра эстонскіх дасьледнікаў і іх публікацыі. Сыстэма ўключае ў сябе некалькі аддзелаў і базаў дадзеных, між іншым: навіны навукі, форумы, навуковыя дасьледваньні і распрацоўкі, міжнароднае супрацоўніцтва, і гэтак далей.

Партал існуе на дзьвюх мовах: на эстонскай і ангельскай.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]