Партал:Хімія/Уступ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Хімія — адна з прыродазнаўчых навук, якая вывучае рэчывы, іх уласьцівасьці, склад і структуру, а таксама іх пераўтварэньні ў выніку хімічных рэакцыяў. Займаецца ў асноўным вывучэньнем узаемадзеяньняў паміж атамамі й малекуламі, атрыманымі ў выніку такіх узаемадзеяньняў. Прадметам хіміі ёсьць хімічныя элемэнты й іхныя злучэньні, а таксама заканамернасьці, якім падпарадкоўваюцца розныя хімічныя рэакцыі.