Партал:Філязофія/Біяграфіі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Імануіл Кант
Імануіл Кант

Імануіл Кант (па-нямецку: Immanuel Kant) (22 красавіка 1724 – 12 лютага 1804) — нямецкі філёзаф з Прусіі, заснавальнік нямецкай клясычнай філязофіі. Кант нарадзіўся і жыў у Кёнігсбэргу (Прусія, цяпер Калінінград, Расея), выкладаў у Кёнігсбэргскім унівэрсытэце. Вядомы як стваральнік канцэпцыі трансцэдэнтальнага ідэалізму. Шмат у чым згаджаўся з Русо, цікавіўся праблемамі маралі, зьвязваў культуру з узроўнем маральнасьці. Кант зьяўляецца заснавальнікам вучэньня аб маральных каштоўнасьцях. Ён адрозьнівае Розум практычны (мараль) і Розум тэарэтычны. Па ягоным азначэньні, чалавек — істота, што адрозьніваецца ад зьявы (фэномэну). Падзяляе фэномэны і ноўмэны — сьвет прыроды і сьвет свабоды (ноўмэн — істота, якая мысьліць)...:::::::::::::::: чытаць далей