Перайсьці да зьместу

Партал:Футбол/Біяграфіі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пэле
Пэле

Пэле Эдысан Арантэс ду Насымэнту (нарадзіўся 23 кастрычніка 1940 году) — бразыльскі футбаліст, якога шматлікія футбольныя экспэрты, футбалісты і заўзятары ўважаюць найвыбітнейшым гульцом усіх часоў. За сваю кар'еру ён забіў 760 галоў у афіцыйных матчах, 541 у чэмпіянатах і, такім чынам, зьяўляецца найлепшым бамбардзірам у сьвеце. Агулам забіў 1281 гол у 1363 гульнях. Пэле зьяўляецца аднаасобным лідэрам зборнай Бразыліі па колькасьці забітых галоў, а таксама адзіным футбалістам, які тройчы выйграваў кубак сьвету па футболе. У 1962 г. ён удзельнічаў у першых матчах чэмпіянату сьвету, але ня здолеў скончыць чэмпіянат праз траўму, атрыманую ў другім матчы зборнай. Тым ня меней, у лістападзе 2007 г. FIFA абвясьціла, што ён будзе ўзнагароджаны залатым мэдалём 1962 г....:::::::::::::::: чытаць далей