Перайсьці да зьместу

Партал:Мастацтва/Уступ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
атрыбуты жывапісу, скульптуры і архітэктуры, Эн Вале-Костэр, 1769 г., Люўр

Мастацтва — вобразнае асэнсаваньне рэчаіснасьці, працэс альбо вынік выразы ўнутранага ці вонкавага сьвету творцы ў мастацкім вобразе, творчасьць, накіраваная такім чынам, што яна адлюстроўвае цікавіць ня толькі самога аўтара, але й іншых людзей. Яно ахоплівае шырокі спэктар дзейнасьці чалавека, тварэньня й спосабаў выказваньня, уключаючы музыку, літаратуру, кіно, фатаграфію, скульптуру й жывапіс. Сэнс мастацтва разглядаецца ў разьдзеле філязофіі вядомым як эстэтыка, і нават такія дысцыпліны як гісторыя й псыхалёгія аналізуюць адносіны паміж людзьмі й пакаленьнямі. Традыцыйна тэрмін мастацтва выкарыстоўвалася для абазначэньня любога навыку альбо майстэрства, якое задавальняе любоў чалавека да прыгожага. Гэтая канцэпцыя зьмянілася падчас рамантычнага пэрыяду, калі мастацтва стала ўспрымацца як «спэцыяльны факультэт чалавечага розуму, які павінны клясыфікавацца з рэлігіяй і навукай». Наогул, мастацтва зроблена з намерам стымуляваць думкі й эмоцыі….:::::::::::::::: чытаць далей