Партал:Беларусь/Абраны артыкул

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вокладка пятага выданьня «Беларускай граматыкі для школ» Браніслава Тарашкевіча, Вільня, 1929

Беларускі клясычны правапіс, або тарашкевіца — правапіс беларускай мовы (у шырэйшым сэнсе — моўная норма), заснаваны на літаратурнай норме сучаснай беларускай мовы і яе правілах да палітычнай рэформы беларускай артаграфіі 1933 году і пэўных акадэмічных прапановах 1930, 1933 і 1993 гадоў. Зьяўляецца першым унармаваным правапісам беларускай мовы і традыцыйным беларускім правапісам у сучасным разуменьні. — Першая нармалізацыя беларускага клясычнага правапісу была зробленая Браніславам Тарашкевічам у 1918 годзе і знаходзілася ў афіцыйным ужытку да рэформы беларускага правапісу 1933 году. — Назва «тарашкевіца» падкрэсьлівае большую блізкасьць правапісу да працы Б. Тарашкевіча 1918 году і была ўведзеная ў моўны ўжытак пад канец 1980-х гадоў беларускім мовазнаўцам Вінцуком Вячоркам па аналёгіі з сэрбскай «вукавіцай» — кірылічным сэрбскім альфабэтам, названым у гонар рэфарматара сэрбскай мовы Вука Караджыча. Прыблізна з 1994 году як сынонім з прыярытэтным выкарыстаньнем ужываецца назва «клясычны правапіс»…:::::::::::::::: Артыкул цалкам