Перайсьці да зьместу

Парлямэнцкія выбары ў Грузіі 2024 году

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сьцяг Грузіі
← 2020 26 кастрычніка 2024 2028 →

Усе 150 месцаў у парлямэнце
Колькасьць месцаў для большасьці: 76
Партыя Лідэр Колькасьць месцаў
Іраклі Гарыбашвілі 75
Леван Хабэішвілі 20
Сазар Субары 9
Георгі Гахарыя 5
Яга Хвічыя 4
Фрыдон Інджыя 4
Ніка Мачутадзэ 3
Каха Окрыяшвілі 3
Мамука Хазарадзэ 2
Георгі Вашадзэ 2
Алеко Элісашвілі 2
Бачукі Кардава 1
Губаз Санікідзэ 1
Хатуна Самнідзэ 1
1
9
Прэм’ер-міністар (в. а.)
Іраклі Кабахідзэ
Грузінская мара

Парлямэнцкія выбары ў Грузіі адбудуцца 26 кастрычніка 2024 року.

З выбараў 2012 року ва ўладзе знаходзіцца партыя Грузінская мара, якая праводзіць прарасейскую палітыку. Што праўда, пасьля поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну і армяна-азэрбайджанскага канфлікту грузінскі ўрад аказаў Украіне гуманітарную дапамогу, аднак не падтрымаў санкцыі супраць Расеі. Апошняя, у сваю чаргу, не ўхваліла ідэю Паўднёвай Асэтыі зладзіць рэфэрэндум па далучэньні да Расейскай Фэдэрацыі, а таксама не ўключыла Грузію ў «сьпіс недружалюбных краінаў».

У чэрвені 2022 року Грузія атрымала адмову ўваходу ў Эўрапейскі Зьвяз з прычыны цэнзуры СМІ і недалучэньня да міжнародных санкцыяў супраць Расеі. З тае пары кіроўная партыя намагалася правесьці ў парлямэнце «Закон аб празрыстасьці замежнага ўплыву», які меў кантраляваць грамадзкія арганізацыі, фундаваныя з-за мяжы. У 2023 року ў выніку пратэстаў урад адклікаў законапраект. У сьнежні таго ж году Эўрапейскі Зьвяз надаў Грузіі статус кандыдата на ўваход, абгрунтаваўшы сваё рашэньне вызваленьнем з турмы апазыцыйнага журналіста Нікі Гвараміі, а таксама спыненьнем працэдуры імпічмэнту прэзыдэнткі Саламэ Зурабішвілі, якая падтрымлівае апазыцыю.

Аднак у траўні 2024 року, нягледзячы на трывалыя пратэсты, парлямэнт Грузіі ўхваліў «Закон аб празрыстасьці замежнага ўплыву», што паставіла пад пагрозу далейшыя пэрспэктывы Грузіі ў Эўразьвязе.

Парлямэнт Грузіі складаецца з 150 сябраў (дэпутатаў), абіраных на чатырохгадовы тэрмін. 26 верасьня 2017 року былі прынятыя папраўкі, якія пастанавілі, што з 2024 року ўводзіцца поўная прапарцыйная выбарчая сыстэма з партыйным парогам абраньня 5%. 6 лютага 2023 року Цэнтральная выбарчая камісія Грузіі(d) ўвяла электронную рэгістрацыю выбарцаў і магчымасьць электроннага галасаваньня на большасьці выбарчых участкаў.