Іраклі Гарыбашвілі
| Іраклі Гарыбашвілі | |
| па-грузінску: ირაკლი ღარიბაშვილი | |
| | |
|---|---|
| 20 лістапада 2013 — 30 сьнежня 2015 | |
| Папярэднік | Бідзіна Іванішвілі[d] |
| Наступнік | Георгій Квірыкашвілі[d] |
| 25 кастрычніка 2012 — 20 лістапада 2013 | |
| Папярэднік | Eka Zguladze[d] |
| Наступнік | Aleksandre Chikaidze[d] |
| 8 верасьня 2019 — 22 лютага 2021 | |
| Папярэднік | Levan Izoria[d] |
| Наступнік | Juansher Burchuladze[d] |
| 22 лютага 2021 — 29 студзеня 2024 | |
| Папярэднік | Георгій Гахарыя[d] |
| Наступнік | Іраклі Кабахідзэ |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзіўся | 28 чэрвеня 1982[1][2][3] (43 гады) |
| Партыя | |
| Адукацыя | |
| Узнагароды | |
| Подпіс | |
Іраклі Гарыбашвілі (па-грузінску: ირაკლი ღარიბაშვილი; нар. 28 чэрвеня 1982 году) — грузінскі палітык і колішні прэм’ер-міністар Грузіі з 22 лютага 2021 году да 29 студзеня 2024 году[4]. Раней таксама займаў аналягічную пасаду з 20 лістапада 2013 году па 29 сьнежня 2015 году калі сышоў у адстаўку. У палітыку патрапіў поруч са сваім даўнім паплечнікам бізнэсоўцам Бідзінам Іванішвілі ў кастрычніку 2012 году. Акрамя таго, працаваў міністрам унутраных справаў у кабінеце Бідзіна Іванішвілі з 2012 па 2013 гады. Іванішвілі прызначыў Гарыбашвілі сваім пераемнікам на пасадзе прэм’ер-міністра, калі ён добраахвотна сышоў з пасады ў лістападзе 2013 году[5]. У 2018—2019 гадох Гарыбашвілі быў дарадцам назіральнай рады па кіраваньні рэгіянальнымі праектамі кітайскай кампаніі CEFC China Energy[6]. На некалькі гадоў палітык зьнік з палітычнае арэны, але ў сакавіку 2019 году вярнуўся ў кіроўную партыю «Грузінская мара — Дэмакратычная Грузія», каб дапамагчы вывесьці яе з крызісу. 8 верасьня 2019 году быў прызначаны міністрам абароны ва ўрадзе Георгія Гахарыі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Davos 2014 Participant List
- ↑ https://garibashvili.ge/en/about
- ↑ საქართველოს ბიოგრაფიული ლექსიკონი (груз.) — 2001.
- ↑ «Georgian Prime Minister Garibashvili announces his resignation». Reuters.
- ↑ «New PM Wins Confidence Vote». Civil Georgia.
- ↑ «Биография премьер-министра Грузии Ираклия Гарибашвили». ТАСС.