Парлямэнт Чачэніі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Парлямэнт Чачэніі — найвышэйшы прадстаўнічы орган Чачэніі, Расея.

Чачэнская Рэспубліка Ічкерыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Парлямэнт Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя — найвышэйшы заканадаўчы орган у ЧРІ. Выбіраўся грамадзянамі ЧРІ на 5 гадоў. Выбары адбываліся па акругах, на якіх выбіраўся дэпутат. Чалавек лічыўся выбраным на пасаду дэпутата, калі за яго прагаласавала больш за палову ад выбарцаў.

Меў права прыманьня законаў, зьмяняць або адмяняць Асноўны закон ЧРІ. Таксама мог ухваляць склад ураду ЧРІ, склад Вярхоўнага суду ЧРІ і судзьдзяў у раёнах ЧРІ. Парлямэнт прызначаў кіраўнікоў раёнаў і Галоўнага пракурора ЧРІ.