Паоля Эгону
| Паоля Эгону | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзілася | 18 сьнежня 1998[1] (26 гадоў) | |
| Рост | 193 см[3] | |
| Вага | 74 кг[4] | |
| Пазыцыя | дыяганальны нападнік | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Вэра-Міляна Монца | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | |
| 2013—2017 | Клюб Італія[d] | |
| 2017—2019 | Ігар Гаргандзоля | |
| 2019—2022 | Імока Канэльяна | |
| 2022—2023 | Вакыфбанк Стамбул[d] | |
| 2023— | Вэра-Міляна Монца | |
| Зборныя | ||
| 2015— | Італія | |
Па́оля Эго́ну (па-італьянску: Paola Egonu; 18 сьнежня 1998 году) — італьянская валейбалістка, бакавая нападніца клюбу «Вэра-Міляна» і нацыянальнай зборнай Італіі.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прафэсійную кар’еру пачала ў 2013 годзе ў складзе каманды «Клюб Італія», якая была базавай камандай юніёрскай зборнай краіны. У 2017 году склала склала працоўную дамову з клюбам «Ігар Гаргандзоля», у складзе якога была прызэрам чэмпіянатаў Італіі, уладальнікам Кубка і Супэркубка краіны. Поруч з клюбам у 2019 годзе здабыла перамогу ў Лізе чэмпіёнаў. У тым жа 2019 годзе далучылася да клюбам «Імока», зь якім таксама дамагалася посьпехаў. У сэзоне 2021—2022 гадоў італьянская была найкаштоўнейшай гульчыхай чэмпіянату Італіі. Пасьля такіх выступаў наступны сэзон спартоўка правяла ў чэмпіянаце Турэччыны, але пасьля вярнулася на радзіму, склаўшы кантракт з «Вэра-Міляна».
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2014—2016 гадах выступала за юніёрскую і моладзевую зборныя краіны. У 2015 годзе дэбютавала ў складзе нацыянальнай зборнай Італіі. У паўфінале чэмпіянату сьвету 2018 году ў матчы супраць зборнай Кітаю зрабіла фантастычную выніковасьць, паклаўшы на свой рахунак 45 пунктаў, чым забясьпечыла прасоўваньне зборнай у фінал турніру.
На чэмпіянаце сьвету 2022 году ў Нідэрляндах у складзе зборнай Эгону здабыла бронзавы мэдаль. Італьянкі ў паўфінале саступілі зборнай Бразыліі, але ў матчы за трэцяе месца перамаглі зборную ЗША зь лікам 3:0. Падчас турніру Эгону скардзілася на расісцкія абразы з боку заўзятараў на ейны адрас, праз што гразілася сысьці са зборнай[5].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Paola Ogechi EGONU — Эўрапейская валейбольная канфэдэрацыя.
- ^ а б Pasta S. Paola Egonu, l’afro-azzurrina — Corriere della Sera, 2015.
- ^ а б Lega Pallavolo Serie A Femminile — 1987.
- ^ а б https://www.fivb.com/players/players-database/player/150840/
- ^ «Лучшую волейболистку Италии затравили расисты. Она хочет уйти из сборной». Спорт-Экспресс.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Профіль на Volleybox.