Пан (спадарожнік)
Выгляд
| спадарожнік Сатурна | |
![]() | |
| Гісторыя адкрыцьця | |
|---|---|
| Першаадкрывальнік | Марк Шоўалтэр |
| Дата адкрыцьця | 16 ліпеня 1990 году |
| Арбітальныя характарыстыкі | |
| Вялікая паўвось | 133 584,0±0,1 |
| Эксцэнтрысытэт | 0.000035 |
| Арбітальны пэрыяд | 0,575050718 дзён (13.801217 гадзіны) |
| Нахіл арбіты | 0,001° |
| Фізычныя характарыстыкі | |
| Дыямэтар | 26 км |
| Сярэдні радыюс | 15 ± 2 км |
| Маса | 4.95±0.75 (×1015 кг) |
| Шчыльнасьць | 0,36 ± 0,16 г/см³ |
| Прыскарэньне вольнага паданьня | 0.0001–0.0018 м/с² |
| Пэрыяд вярчэньня вакол сваёй восі | 0,575 дзён |
| Альбэда | 0,5 |
| Бачная зорная велічыня | 19,4 |
| Тэмпэратура паверхні | ≈ 78 K |
| Атмасфэра | адсутнічае |
Пан (па-лацінску: Pan, па-грэцку: Πάν) — унутраны спадарожнік плянэты Сатурн, вядомы пад назовам Сатурн XVIII. Ён быў адкрыты 16 ліпеня 1990 году навукоўцам астрафізыкам Маркам Шоўалтэрам падчас аналізаваньня здымкаў, зробленых у 1981 годзе касьмічным апаратам АМС Вояджэр-2. Сьпярша Пан атрымаў часовае абазначэньне S/1981 S 13, а 16 верасьня 1991 году спадарожнік атрымаў афіцыйную назву ў гонар міталягічнага грэцкага пэрсанажа Пана.
