Перайсьці да зьместу

Панятоўскія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Панятоўскія
Герб «Цяля»
Краіна паходжаньня Вялікае Княства Літоўскае

Панятоўскія (Paniatoŭskija; па-польску: Poniatowscy) — шляхецкі род гербу «Цяля».

3 гэтага роду быў кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, які аднак замоўчваў сваё паходжаньне ў часе панаваньня[1].

Легенда ў генэалягічных даведніках апошняй трэці XVIII ст. пра нібыта італьянскае паходжаньне Панятоўскіх ад роду Тарэлі не стасуецца з генэалягічнымі дасьледаваньнямі. У XVIII ст. і пазьней выказвалася меркаваньне, што насамрэч род паходзіць з шэрагаў дробнай літоўскай (беларускай) шляхты. У пач. XVIII ст. Нікадэм Тадэвуш Панятоўскі быў чашнікам амсьціслаўскім. Потым гэтая лінія перасялілася на Ўкраіну, але прадстаўнікі роду засталіся і на Беларусі. У XX ст. ў Менскай і Магілёўскай губэрнях былі 2 радзіны Панятоўскіх[1].

Прозьвішча «Панятоўскі» паходзіць ад маёнтку і мястэчка Панятова непадалёк ад Любліна. Паводле дакумэнтаў, першым ягоным носьбітам быў Марцін Цёлак Мацяёўскі з Панятовы (2-я пал. XV ст.). У XVII ст. Панятоўскія служылі ў багатай шляхты на гаспадарчых пасадах, часам арандавалі маёнткі. У XVIII ст. адбылося ўзвышэньне роду.

  1. ^ а б Анатоль Грыцкевіч. Панятоўскія // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 397.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Панятоўскіясховішча мультымэдыйных матэрыялаў