Панда (горад)
Панда | |
Дата заснаваньня: | 1788 |
Краіна: | Уругвай |
Дэпартамэнт: | Канэлёнэс |
Вышыня: | 11 м н. у. м. |
Насельніцтва: |
|
Паштовы індэкс: | 15600 |
Геаграфічныя каардынаты: | 34°43′0″ пд. ш. 55°57′30″ з. д. / 34.71667° пд. ш. 55.95833° з. д.Каардынаты: 34°43′0″ пд. ш. 55°57′30″ з. д. / 34.71667° пд. ш. 55.95833° з. д. |
Панда | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |
https://pando.imcanelones.gub.uy/ |
Па́нда (па-гішпанску: Pando) — горад ва Ўругваі, які месьціцца ў дэпартамэнце Канэлёнэс. Лічыцца прадмесьцем Мантэвідэо.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паселішча Панда было закладзенае 13 траўня 1788 году[1]. Ягоная назва паходзіць ад імя аднаго зь першых жыхароў. У месцы былі расквартаваныя войскі, якія прадухілялі прасоўваньне партугальцаў. Статус вёскі быў набыты перад здабыцьцём незалежнасьці Ўругваю. Згодна з актам 11 сакавіка 1863 году Панда атрымаў статус мястэчка, а 5 жніўня 1920 году статус быў павышаны да гораду[1]. У XX стагодзьдзе горад стаў прамысловы цэнтар і набыў уласны аэрапорт у 1928 годзе. У 1948 годзе аэпарот быў перанесены ў іншае месца, а на ягоным месцы зьявілася вайсковая лётная вучэльня[2]. У 1969 годзе прадстаўнікі руху Тупамарас удзельнічалі ў захопе гораду, які быў хутка вызвалены ўрадавымі структурамі[3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б «Statistics of urban localities (1908—2004)». INE.
- ^ «Elecciones — Canelones». El Observador.
- ^ «Zabalza, su relato de la Toma de Pando y su encuentro con el hijo del civil asesinado». El Observador