Панамскі мэтрапалітэн
Выгляд
| Панамскі мэтрапалітэн | |
| | |
| | |
| Інфармацыя | |
|---|---|
| Месцазнаходжаньне | горад Панама, Панама |
| Пачатак працы | 5 красавіка 2014 |
| Лініі |
1 лінія Даўжыня: 15,8 км |
| Колькасьць станцыяў | 14 |
| Пасажырапаток на дзень | 200 тыс. (2015) |
| Схема мэтрапалітэну | |
Пана́мскі мэтрапалітэ́н (па-гішпанску: Metro de Panamá) — адзін зь відаў гарадзкога транспарту ў горадзе Панама. Гэта адзіная сыстэма мэтрапалітэну ў краіне Панама і ў Цэнтральнай Амэрыцы. Будаўніцтва першае чаргі завяршылася за 38 месяцаў. Агульны кошт працы па будаўніцтве мэтро і пастаўкі рухомага саставу склалі 1,8 млрд даляраў. На дзень адкрыцьця — 5 красавіка 2014 году — даўжыня першай лініі склала 13,7 км з 13 станцыямі (зь іх 8 падземных, 5 надземныя на эстакадзе)[1]. Па стане на 2016 год сыстэма налічвае 14 станцыяў.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ В столице Панамы открылся метрополитен (рас.) Сайт о Минском метрополитене Праверана 9 красавіка 2014 г.