Паліцэйская акадэмія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Паліцэйская акадэмія
Police Academy
Выява лягатыпу
Жанр камэдыя
Рэжысэр Г’ю Ўілсан
Сцэнарыст Ніл Ізраэл
Пэт Профт
Г’ю Ўілсан
Прадусар Пол Масланскі
У ролях Стыў Гутэнбэрг
Кім Кэтрал
Джордж Бэйлі
Буба Сьміт
Донаван Скот
Джордж Гэйнз
Эндру Рубін
Дэвід Граф
Майкл Ўінслаў
Кампазытар Робэрт Фолк
Апэратар Майкл Маргуліс
Мантаж Робэрт Браўн[d]
Вытворчасьць Warner Bros., The Ladd Company
Распаўсюд Warner Brothers[d] і Netflix
Дата выхаду 1984
Працягласьць 96 хв.
Краіна ЗША
Мова ангельская
Бюджэт $4 500 000
Прыбытак $146 000 000
Наступны «Паліцэйская акадэмія 2: Іх першае заданьне»
Старонка на IMDb
Афіцыйны сайт

«Паліцэйская акадэмія» (па-ангельску: Police Academy) — амэрыканская камэдыя 1984 году. Рэжысэрам і адным са сцэнарыстаў фільму стаў Г’ю Ўілсан, а Стыў Гутэнбэрг, Кім Кэтрал і Джордж Бэйлі выканалі асноўныя ролі. Касавыя зборы фільму склалі каля 146 мільёнаў даляраў, што ў далейшым стала падставай для зьяўленьня яшчэ шасьці фільмаў з гэтай сэрыі.