Перайсьці да зьместу

Паліты палівальнік

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Паліты палівальнік
па-француску: L'Arroseur arrosé
Жанр кінакамэдыя і нямое кіно
Рэжысэр
Сцэнарыст
Прадусар
У ролях
Апэратар
Вытворчасьць Браты Люм’ер
Дата выхаду 1895
Працягласьць 49 s
Краіна
Старонка на IMDb

«Паліты палівальнік» (па-француску: L'Arroseur arrosé)— французскі кароткамэтражны нямы фільм 1895 года. Адна з першых стужкаў, зьнятых братамі Люм’ер, першая пастановачная кінакамэдыя. Для прасоўваньня стужкі быў створаны першы ў гісторыі кінаплякат. «Паліты палівальнік» меў вялікі посьпех у гледачоў, быў зьняты ў трох відах і выклікаў цэлы шэраг перайманьняў.

Карціна складаецца з аднаго кадра без інтэртытраў. Садоўнік палівае расьліны з вадаправоднага шлянга. Хлопчык незаўважна для садоўніка наступае на шлянг, і вада перастае цячы. Садоўнік зьдзіўлена зазірае ў наканечнік, хлопчык вызваляе шлянг, і вада пад ціскам ударае садоўніку ў твар. Ён губляе шлянг, у лютасьці азіраецца, бачыць хулігана, кідаецца за ім, даганяе і карае яго[1].

Кіназнаўцы неаднаразова падкрэсьлівалі, што гэты фільм вылучаецца сярод прадукцыі «родапачынальнікаў кінэматографа» і мае асаблівае значэньне ў яго гісторыі. Гісторык кіно Ежы Цёпліц, характарызуючы фільмы Люм’ераў як рэпартажныя, пісаў, што сярод іх быў і адзін інсцэніраваны — «Паліты палівальнік», які зьяўляецца прадвесьнікам усіх мастацкіх фільмаў: «Нескладаная гісторыя пра хлопчыка, які наступіў на водаправодны шлянг, стала тэмай першай мастацкай карціны са сцэнаром і акторамі (хоць і аматарамі)»[2].

На думку гісторыка кіно Жоржа Садуля, «Паліты палівальнік» разам зь фільмам «Прыбыццё цягніка на вакзал Сёта» — самы папулярны фільм братоў Люм’ер, які, не валодаючы тэхнічнымі вартасьцямі першага, дзякуючы наяўнасьці сцэнара набыў вядомасьць і значнасьць: «Посьпех зьместу ў фільме адкрыў дарогу кінамастацтву»[3].

  1. ^ Разлогаў К. Э. Луна і Палівальнік // Планета кіно. — М.: Эксмо, 2015. — С. 16—20. — 408 с. — ISBN 978-5-699-69079-4.
  2. ^ Цёпліц Ежы. Гісторыя кінамастацтва. — М., 1968. — Т. 1. 1895—1927. — С. 29. — 338 с.
  3. ^ Садуль Жорж. Гісторыя кінамастацтва. Ад яго зараджэння да нашых дзён. — М.: Иностранная литература, 1957. — С. 31. — 464 с.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паліты палівальніксховішча мультымэдыйных матэрыялаў