Палярны мак
Палярны мак | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Бінамінальная намэнклятура | |
Papaver radicatum | |
Палярны мак (лац. Papaver radicatum), таксама Канцавосны мак — шматгадовая травяністая расьліна, від роду мак (Papaver) сямейства макавых. Этымалёгія: лац. radicatus - «укаранёны»[1].
Батанічнае апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Расьліна вышынёй 8-15 сантымэтраў. Утварае невялікія падушкі. Лісьце проста-пёрыстае, дробныя, на кароткіх шырокіх ножках, сэгмэнт суцэльны, ланцэтны або даўгаваты, 1,5-3 см даўжынёй, 1-2 см шырынёй, завостраныя, радзей двойчы-надрэзаныя, зьбежныя.
Паросткі невысокія, прастастоячые, даўжынёй 8-15 см. Пупышкі круглява-авальныя, густа-цёмна-карычневыя, пакрытыя шчацінкамі. Тычачка дыямэтрам 2,5-4 см, з шырокімі ярка-жоўтымі пялёсткамі, якія звычайна застаюцца са скрыначкай. Тычачак адносна мала, ледзь перавышаюць завязь; пылавікі круглявыя, кароткія. Квітнее ў чэрвені - ліпені.
Плод - даволі шырокая перавернута яйкападобная скрыначка даўжынёй 10-12 мм з тоўстымі цёмна-чырвонымі ўціснутымі або аддаленымі шчацінкамі.
Пашырэньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Арэал ахоплівае арктычны пояс Паўночнага паўшар'я — Нарвэгію, Швэцыю, Ісьляндыю, Фарэрскія астравы, Расею, Аляску, Канаду. Расьце на камяністых і пяшчаных месцах, на галькавы берагах рэк.