Перайсьці да зьместу

Паўночная зорка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Палярная зорка»)
Выгляд Паўночнай зоркі ў тэлескоп Габла

[1]Паўночная зорка[2], Палярная зоркаМалой Мядзьведзіхі) — зорка ў сузор’і Малой Мядзьведзіхі. Бачная зорная велічыня 2. Нябесныя каардынаты: прамое ўзыходжаньне 2 гадз. 31 хв. 50 сэк.; скланеньне 89°15´51´´. Спэктральная кляса F8 I. Адлегласьць ад Сонечнай сыстэмы 150 сьветлавых гадоў. Разьмешчана на адлегласьці каля 1° ад Паўночнага полюса свету, у выніку чаго захоўвае амаль нязменнае становішча на небе пры бачным сутачным вярчэнні нябеснай сферы. зручная для вызначэння ў ясныя ночы напрамку на поўнач і шыраты мясцовасці, прыблізна роўнай яе вышыні над гарызонтам.

  1. ^ ПАЛЯРНАЯ ЗОРКА // "Геаграфічныя паняцці і тэрміны". - Мінск, "Беларуская энцыклапедыя", 1993 год
  2. ^ Звезда Полярная (альфа Малой Медведицы) // Географічныя й космографічныя тэрміны і назовы нябесных цел. — Менск: Інбелкульт, 1923.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паўночная зоркасховішча мультымэдыйных матэрыялаў