Палуж

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Рака
Палуж
Выток каля в. Шалухоўка
Вусьце Беседзь
Краіны басэйну Беларусь, Расея
Даўжыня 46 км
Сярэднегадавы сьцёк 1,5 м³/с
Плошча басэйну 343 км²
Нахіл воднай паверхні 0,9 ‰

Па́луж — рака ў Краснапольскім раёне Магілёўскай вобласьці Беларусі і Бранскай вобласьці Расеі, правы прыток ракі Беседзі (басэйн Дняпра). Даўжыня 46 км (у межах Беларусі 30 км). Плошча вадазбору 343 км². Выдатак вады ў вусьці 1,5 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9‰.

Пачынаецца за 1 км на поўдзень ад вёскі Шалухоўка Краснапольскага раёну, вусьце за 2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Палуская Рудня Бранскай вобласьці. Цячэ паўднёвай часткай Аршанска-Магілёўскай раўніны.

Даліна выразная, трапэцападобная, шырынёй ад 0,3 км да 2,5 км. Абалона перарывістая, месцамі чаргуецца па берагах, забалочаная. Рэчышча каналізаванае ў вярхоўі на працягу 6,4 км (вёска Мануйлы — вёска Палуж 2), на астатнім працягу зьвілістае. Берагі стромкія, у нізкай плыні абрывістыя[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1994. С. 283

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Менск: БелЭн, 1994. — 415 с. ISBN 5-85700-133-1. С. 283