Палац шэкінскіх ханаў
Палац шэкінскіх ханаў | |
---|---|
Şəki xan sarayı* | |
Сусьветная спадчына ЮНЭСКО | |
Палац шэкінскіх ханаў | |
Краіна | Азэрбайджан |
Тып | Культурны |
Крытэры | ii, v |
Спасылка | 1549 |
Рэгіён** | Эўропа і Паўночная Амэрыка |
Гісторыя ўключэньня | |
Уключэньне | 1999 (23 сэсія) |
* Назва ў афіцыйным сьпісе па-ангельску ** Рэгіён паводле клясыфікацыі ЮНЭСКО |
Палац шэкінскіх ханаў (па-азэрбайджанску: Şəki xan sarayı) — былая рэзыдэнцыя шэкінскіх ханаў, што месьціцца ў Азэрбайджане, у горадзе Шэкі, цяпер — музэй. Помнік гісторыі і культуры сусьветнага значэньня, які ўваходзіць у склад дзяржаўнага гісторыка-архітэктурнага запаведніка «Юхары баш» адзін з гістарычных гарадоў Азэрбайджану, разьмешчаны на маляўнічым рэльефе і валодае рысамі адметнасьці. Верхняя гістарычная частка гораду, так званая «Юхары баш», цяпер абвешчаная запаведнай зонай. Тут знаходзяцца старая цытадэль Шэкі і палац шэкінскіх ханаў. Будынак палацу, пабудаванага ў XVIII стагодзьдзі ў пэрсыдзкім стылі.
Гістарычная частка раёну — горад Шэкіа разам з Палац шэкінскіх ханаў — у 2019 годзе была ўключана ў сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО[1][2].
Палац, даўжынёй каля 30 мэтраў, складаецца з двух паверхаў агульнай плошчай каля 300 м², мае 6 пакояў, 4 калідоры і 2 люстраных балькон. Фасад палаца расьпісаны сюжэтнымі малюнкамі, якія адлюстроўваюць сцэны паляваньня і вайны, а таксама геамэтрычнымі і расьліннымі ўзорамі. Па цэнтры разьмяшчаецца велізарная шыба-вітраж з рознакаляровай шкляной мазаікі. Шыбы палацу сабраны з кавалачкаў каляровага шкла з прыгожымі каменнымі кратамі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ На 43-й сессии Комитета Всемирного наследия ЮНЕСКО приняты важные решения ОБНОВЛЕНО. azertag.az. Праверана 2019-07-07 г.
- ^ UNESCO World Heritage Centre Six cultural sites added to UNESCO’s World Heritage List. UNESCO World Heritage Centre. Праверана 2019-07-07 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Фрыдоліна П. П. Дворец в Нухе. — Архитектурная газета, 1937.
- Вэймарн Б. Росписи Дворца-музея в городе Нухе. — № 3. — Масква — Ленинград: Искусство, 1938.
- Янікалопаў И. Нухинский дворец. Навуковы архіў Інстытутк гісторыі АН АзССР. інв. № 1023, 6. — 1940.
- Скубченка Г. М. К вопросу о состоянии Xанского дворца в городе Нухе. — «Памятники архитектуры Азербайджана. Сборник материалов». Масква — Баку, 1946.
- Брэтаніцкі Л. С. К истории Дворца Шекинских ханов. Труды Института истории им. А. Бакиханова. — Баку, 1947.
- Брэтаніцкі Л. С. Дворец Шекинских ханов. Архитектура Азербайджана. — Баку, 1952.
- Міклашэўская Н. М. Стенные росписи Азербайджана 18—19 веков. — Искусство Азербайджана. — Баку, 1954. — Т. 4. — С. 52—83.