Перайсьці да зьместу

Палац Тыбэрыюса

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Палац Тыбэрыюса (па-лацінску: Domus Tiberiana) — палац на Палятыне, пабудаваны імпэратарам Тыбэрыюсам.

Палац разьмяшчаўся паміж храмам Вялікай Маці і Рымскім форумам. Першапачаткова палац уяўляў сабою сьціплы будынак, які аб’ядноўваў некалькі дамоў рэспубліканскага пэрыяду. Пры Калігуле будынак быў пашыраны. У 80 годзе пры пажары домус быў разбураны, пры наступных пабудовах Даміцыяна (палац Флявіяў і палац Аўгустаў) выкарыстоўваліся толькі часткі згарэлага палаца Тыбэрыюса, пераважна сьцены.

У XVI стагодзьдзі на месцы руінаў былі разьбітыя Фарнэскія сады, якія сёньня замінаюць раскопкам палаца.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]