Палац Сапегаў (Менск)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам Luckas-bot (гутаркі | унёсак) у 18:28, 8 сакавіка 2011. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Стан сядзібы Сапегаў у 1920-я

Палац Сапегаў[1] — меская сядзіба магнатаў Сапегаў у Менску.

Знаходзіўся на Юраўскай вуліцы (частка кварталу сучаснага Палаца Рэспублікі). Дом быў абкружаны цудоўным садам і доўгі час лічыўся адным з найлепшых у месьце.

Гісторыя

За часамі Паўночнай вайны (1700—1721), з 15 лютага да 13 сакавіка 1706 року тут жыў Пётар I. Гаспадар палаца — Казімер Ян Сапега (16371720) у той час быў кашталянам Менску.

Дом Сапегаў існаваў да Другой Сусьветнай вайны.

Архітэктура

Будынак быў мураваны двухпавярховы. Да яго прыбудавалі тамбур, які завяршаўся трыкутным франтонам. У цэнтры фасаду — лесьвічны вузел, па абодвух баках якога разьмяшчаліся жылыя памяшканьні.

У XIX ст. зьявілася яшчэ адна прыбудова.

Цікавыя факты

  • У садзе, які абкружаў сядзібны дом, гаспадар разводзіў каштоўныя гатункі яблынь і грушаў, што давалі садавіну чорнага колеру. Грушы былі прывезеныя дочкамі Казімера Сапегі з Францыі, вырашчаныя тут і атрымалі распаўсюджваньне ня толькі ў Менску, але і за яго межамі пад назвай сапяжанак.
  • Бацька расейскай імпэратрыцы Кацярыны I Іван Скаваршчук (Скаўронскі) у 16701780-я служыў у гаспадара палаца Казімера Яна Сапегі, пакуль ня ўцёк ад яго ў Эстляндыю, дзе і нарадзілася будучая імпэратрыца.[2] Падчас кіраваньня Кацярыны I расейскі ўрад пачаў выкупляць з прыгону ў абшарнікаў Вялікага Княства Літоўскага яе братоў і сясьцёр.[3]

Крыніцы

  1. ^ Анатоль Кулагін. Па колішніх маёнтках // Страчаная спадчына. — Менск, 2003. С. 169
  2. ^ В. І. Каляда. Дом на Юр’еўскай вуліцы // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. Кн. 1. — Мн., 2001. С. 273
  3. ^ Всемирно известные белорусы // БелТА

Літаратура

Вонкавыя спасылкі