Пайнтап Пэркінс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пайнтап Перкінс

Пайнтап Пэркінс (па-ангельску: Pinetop Perkins; 7 ліпеня 1913, Бэлзоні, Місысыпі, ЗША — 21 сакавіка 2011, Остын, Тэхас, ЗША) — амэрыканскі джазавы піяніст, сьпявак.

Музычную кар’еру Пайнтап Пэркінс пачаў у якасьці гітарыста. Аднак, пасьля цяжкай траўмы — раненьня нажом у левую руку, у 1942 годзе стаў граць толькі на піяніна. Сваю першую кампазыцыю запісаў у Мэмфісе на студыі Сэма Філіпса. Гэта была яго вэрсія тэмы Кларэнс Сьміта «Pinetop’s Boogie Woogie».