Пажар у катэдры Парыскай Божай Маці

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пажар у катэдры Парыскай Божай Маці
Краіна Францыя
Месца Парыж
Тып катастрофы пажар
Прычына усталёўваецца
Дата 15 красавіка 2019 року
Наступствы
Загінулі
Параненыя 3[1][2]
Пацярпелі 1
Каардынаты 48°51′11″ пн. ш. 2°20′59″ у. д. / 48.85306° пн. ш. 2.34972° у. д. / 48.85306; 2.34972Каардынаты: 48°51′11″ пн. ш. 2°20′59″ у. д. / 48.85306° пн. ш. 2.34972° у. д. / 48.85306; 2.34972
Пажар у катэдры Парыскай Божай Маці на мапе Францыі
Пажар у катэдры Парыскай Божай Маці
Пажар у катэдры Парыскай Божай Маці
Пажар у катэдры Парыскай Божай Маці

Пажар у катэдры Парыскай Божай Маці ў Парыжы (Францыя) пачаўся 15 красавіка 2019 року незадоўга да 18:50 CEST. Пажар прывёў да сур’ёзных разбурэньняў будынка, у прыватнасьці абвальваньню шпіля і дахі, пашкоджаньня ўнутранага ўбраньня сабора. Дакладнае інфармацыі пра наступствы і магчымую выніковую захаванасьць будынка пакуль што няма.

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пажар пачаўся ў верхняй частцы будынка. У выніку пажару была разбураная частка цэнтральнага шпіля і абрынуўся дах. Людзі, што месьціліся на востраве Сытэ, дзе разьмешчаны сабор, былі эвакуяваныя; ніхто не пацярпеў[3]. На час пажару ў саборы была заплянаваная імша.

Паводле інфармацыі міністра ўнутраных справаў Францыі, у тушэньні агню былі занятыя 400 пажарных[4]. Пажарная авіяцыя не выкарыстоўвалася пры тушэньні пажару празь небясьпеку для зьмешчаных паблізу людзей, а таксама для ацалелых канструкцыяў будынка, што могуць яшчэ больш пацярпець ад рэзкага перападу тэмпэратуры[5].

Прычыны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прычыны пажару першапачаткова былі неразумелыя. Мяркуецца, што яны могуць быць зьвязаныя з рэстаўрацыйнымі працамі, якія праводзяцца ў будынку. У самым саборы першапачаткова было шмат драўляных часткаў, а будаўнічыя лясы толькі пагоршылі сытуацыю[6].

Папярэднія вынікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

МУС Францыі заявіла, што асноўныя канструкцыі сабора захаваныя; з скарбніцы Нотр-Даму быў выратаваны цярновы вянок Езуса Хрыстуса; аконныя ружы XIII стагодзьдзя, верагодна, зьнішчаныя[7].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пажар у катэдры Парыскай Божай Мацісховішча мультымэдыйных матэрыялаў