Пажарнік Сэм

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пажарнік Сэм
Fireman Sam
Жанр Лялькавая анімацыя (1987—2005)
CGI (з 2008)
Аўтар
  • Дэйв Джынджэл
  • Дэйв Джонз
  • Роб Лі
Сцэнарыст
  • Nia Ceidiog
  • Роб Лі
Вытворчасьць
Агучваюць
  • Стывэн Кайнман
  • Джон Спаркс
  • Джаана Руіз
  • Сара Гэдлэнд
  • Дэвід Карлінг
  • С’ю Дуглас
  • Тэгвэн Такер
Апавядальнік Джон Алдэртан (1987—1994)
Кампазытар
  • Бэн Гэнэган
  • Ен Лоўсан
Краіна вытворчасьці Сьцяг Вялікабрытаніі Ўэйлз
Мова ангельская
Колькасьць сэзонаў 13
Колькасьць выпускаў 231
Першы выпуск 17 лістапада 1987
Вытворчасьць
Прадусар
  • Ен Фрэмптан
  • Джон Ўокер
Працягласьць 10 хв.
Трансьляцыя
Канал
Фармат кадра
  • 4:3 576i (1987—1996)
  • 16:9 576i (з 2005)
Фармат гуку
  • стэрэа
  • 5.1 гук наўкола

«Пажарнік Сэм» (па-ангельску: Fireman Sam) — анімацыйны дзіцячы тэлесэрыял пра пажарніка на імя Сэм, ягоных калегаў і астатніх жыхароў выдуманай валійскай вёскі Понтыпэндзі. Пачаткова ідэя шоў зьявілася ў двух былых пажарнікаў з Кенту, якія перадалі сваю ідэю сцэнарысту Робу Лі. Першая сэрыя «Пажарніка Сэма» выйшла на экраны ў 1987, сэрыял працягваўся да 1994 року. З 2005 выходзіць працяг сэрыялу з новай графікай.

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Арыгінальны сэрыял складаецца з 32 10-хвілінных сэрыяў і 20-хвіліннага раствянага выпуску. Пратаганіст Сэм ёсьць мясцовым героем вёскі, якая, хоць і маленькая, аднак у ёй пастаянна здараюцца ці то пажары, ці то іншыя надзвычайныя сытуацыі, зь якімі Сэм зь лёгкасьцю спраўляецца. Сярод іншых жыхароў вёскі ягоныя калегі Элвіс Крыдлінгтан, станцыйны афіцэр Бэйзыл Стыл (у новым сэзоне перайменаваны ў Норыса Стыла), Пэні Морыс; кіроўца аўтобусу — дапаможны пажарнік Трэвар Эванс; італьянская ўласьніца кавярні Бэля Лязань; Норман Прайс, ягоная маці Дыліс Прайс; блізьняты Сара і Джэймз Джонз.

У 1988 року сэрыял быў намінаваны на прэмію BAFTA TV за найлепшы кароткамэтражны анімацыйны фільм.

У 2005 быў спрадусаваны новы «Пажарнік Сэм» з 26 сэрыяў па 10 хвілінаў. Тут ужытая больш сучасная тэхніка лялькавай анімацыі, ірты пэрсанажаў сталі рухацца пры размове. Усе арыгінальныя пэрсанажы засталіся і дададзеныя новыя, напрыклад Том Томас, аўстралійскі пілёт выратавальнага шрубалёту Ўолэбі Адзін і джыпа горных ратавальнікаў, безыменны навінасны карэспандэнт і сям’я Флад.

У 2008 сэрыя была пераробленая ў кампутарнай графіцы. Понтыпэндзі замест горнай стала рыбацкай вёскай, аднак большасьць мясьцінаў захавалі выгляд. Упершыню зьявіліся ў гэтым сэзоне бацькі блізьнятаў — маці Бронўін і рыбак Чарлі, Сэмаў брат, уласьнік кавярні/крамы. Зьнік пэрсанаж Бэлы.

З 2012 былі ўведзеныя новыя пэрсанажы: пажарнік галоўны пажарны афіцэр Бойс, гвінэйская сьвіньня Норыс і пяць новых вяскоўцаў. У 2014 зьявіліся таксама ратавальнік Бэн Гупэр, мэханік Джо Спаркс з жонкай Лізі Спаркс і дачкой Ганнай.

У масавай культуры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1996 быў пастаўлены спэктакль і фільм па ім «Пажарнік Сэм у дзеяньні», выдадзены на «BBC Video».

У 2010 на DVD, iTunes і ў кіно выйшаў першы мастацкі фільм «Вялікі пажар у Понтыпэндзі».

У 2015 выйшаў другі поўнамэтражны фільм «Героі шторму».

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]