Падрульны гранатамёт
Падрульны ґранатамёт — ґранатамёт, выкананы ў выглядзе дадатковага вузла, што ўсталёўваецца на ручную зброю, звычайна — на аўтамат.
Падрульны ґранатамёт выкарыстоўваецца для зьнішчэньня жывое сілы супраціўніка і небраняванае тэхнікі. У якасьці зарадаў да яго выкарыстоўваюцца адмысловыя боепрыпасы (ґранатамётныя стрэлы), што аб’ядноўваюць у адным корпусе ґранату й мэтальны зарад, які разьмяшчаецца набойніцы.
Для вядзеньня агню ґранатамёт мацуецца пад руляю аўтамата (адсюль — назва «падрульны»). Спускавыя й прыцэльныя прыстасаваньні разьлічаны на выкананьне стрэлу леваю рукою (правая трымае аўтамат за асноўную дзяржальню кіраваньня агнём).
Асноўныя ўзоры падрульных ґранатамётаў[1]
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Падрульны ґранатамёт M203 распрацаваны кампаніяй AAI для выкарыстаньня з аўтаматамі M16 і M4 і ўяўляе сабою наразную аднанабойную пальную зброю. Набіваецца з казенной часткі, пры перамяшчэньні кожуха. Для прыцэльваньня выкарыстоўваюцца прылады, мантаваныя на саму вінтоўку.
Ґранатамёт М203 зьяўляецца першым у сьвеце сэрыйным падрульным ґранатамётам. На гэты момант яго можна лічыць асноўным падрульным ґранатамётам АПАД, хаця амэрыканцы ацэньваюць магчымасьць зьмены яго на нямецкі AG36.
Падрульныя ґранатамёты ҐП-25 «Вогнішча» і ҐП-30 «Абутак» прызначаныя для выкарыстаньня з аўтаматамі Калашнікава. Гэта наразная аднанабіўная пальная зброя, што набіваюць з рулі ўнітарнымі боепрыпасамі САГ-25. Ґранатамёт ҐП-30 адрозьніваецца ад ҐП-25 меншаю на 260 г вагаю, больш простаю канструкцыяю й меншаю працаёмкасьцю ў вырабе.
Перавагамі гэтага ґранатамёта перад М203 зьяўляюцца набойніцтва праз дула (магчымае ўжываньне боепрыпасаў вялікай даўжыні) і безнабойніцтва — камэра згараньня і зарад кідальнага рэчыва заключаны ў ґранаце, — што выключае зь перанабойніцтва апэрацыю па выманьні набойніцы.
Падрульны ґранатамёт AG36 распрацаваны ў канцы 1990-х рокаў нямецкаю кампаніяю Heckler und Koch для выкарыстаньня ў комплексе з штурмавою вінтоўкаю G36. Ґранатамёт казнанабойны, аднак важнаю яго перавагаю зьяўляецца адкіданьне казёньніка ўбок пры перазарадцы, за кошт чаго магчымае ўжываньне боепрыпасаў большай, чым у М203, даўжыні.
Ужываньне падрульных ґранатамётаў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Падрульны ґранатамет — зброя ўзроўню аддзяленьня, звычайна 2-4 ґранатамёта на падразьдзел па баявым раскладзе. Напрыклад, у расейскай арміі на аддзяленьне вылучаецца два ҐП-25, а пры суправаджэньні калёны — 5 ҐП-25 на бронетранспартэр[2].
Асноўным мінусам падрульных ґранатамётаў зьяўляецца малая маса зарада, у выніку чаго ўжываньне яго на адкрытай мясцовасьці часьцяком малаэфэктыўнае.[3] Асабліва гэта важна ў сувязі з малым асартымэнтам боепрыпасаў для ҐП-25 і ҐП-30. Зь іншага боку, за кошт вялікага калібру і дасяганай у некаторых узорах (напрыклад, нямецкам AG36) неадчувальнасьці да даўжыні боепрыпасу падрульныя ґранатамёты дазваляюць фармаваць для іх вялікі набор баявых ґранатаў і зьяўляюцца разам са стрэльбамі прыдатнаю зброяю для нелятальных боепрыпасаў — дымавых, ґазавых, ґранатаў з гумоваю карцеччу і г. д. Пры ўжываньні М203 у мескай забудове была адзначаная яго эфэктыўнасьць пры стральбе па вокнах і трывалых дзьвярах з 50-100 мэтраў.[4]
Таксама, па водгуках вайскоўцаў, якія ўдзельнічалі ва ўзброеных канфліктах, аддача ад стрэлаў з падрульнага ґранатамёта «разьбівае» сам аўтамат, робячы яго ненадзейным, а то і зусім непрыдатным для стральбы.
Некаторыя ўзоры таксама могуць ужывацца як самастойная зброя, для гэтага яны абсталёўваюцца прыкладамі і ўласнымі прыцэльнымі прыстасаваньнямі.
Агонь з падрульнага ґранатамёта можа весьціся альбо па насьцільнай, альбо па навясной траекторыі. У другім выпадку ён дазваляе паражаць цэлі, схаваныя ў складках мясцовасьці або тыя, што знаходзяцца за перашкодамі. Апроч таго, некаторыя ўзоры ґранатамётных стрэлаў (напрыклад, савецкі САҐ-25П) пасьля падзеньня падкідваюцца ў паветра падрывам невялікага адмысзаряда і падрываюцца ў палёце, за кошт чаго паляпшаецца параза аскепкамі цэляў у акопах, шчылінах, густой высокай траве.
Надрульны ґранатамёт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У ЗША з пачатку 2000-х задумаліся над стварэньнем шматнабойнага падрульніка. Але бо разьмяшчаць набойнік ґранатамёта пад руляю аўтамата было нязручна, распрацоўнікі ўзгадалі пра сыстэму булпап, якая і стала асноваю надрульнае канструкцыі. У выніку атрымаўся аўтаматна-ґранатамётны комплекс вагою каля 7 кг, здольны адначасова мясьціць 30 набояў калібру 5,56 ў набойніке й 5 стрэлаў для ґранатамёта ў набойніцы + 1 у руле, хаця нашэньне боепрыпасаў ў руле вельмі небясьпечнае. Пакуль што масавае ўзбраеньне войскаў АПАД падобнаю зброяю не зьдзяйсьнялася. На практыцы гэтая зброя ўжывалася вельмі мала, вытворцы вырашаюць пытаньні па ліквідацыі недаробак.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XM-25 (частка OICW)
- PAW-20 «Neopup»
- MGL
- РГ-6
- Аўтаматычны ручны гранатамёт Барышава
- Аўтаматычны станковы гранатамёт
- Калены мінамёт
- Падрульны драбавік