Паветы Рэспублікі Малдова

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Адміністрацыйны падзел Рэспублікі Малдова 1999—2002 гадоў

Паве́ты Рэспу́блікі Малдо́вы — адміністрацыйны падзел Рэспублікі Малдовы, які існаваў у 1999—2002 гадах.

Гісторыя ўзьнікненьня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1998 годзе дэпутаты Парлямэнту Рэспублікі Малдова прынялі ў першым чытаньні законапраект пра ўнясеньне зьменаў і дадаткаў у закон «Пра мясцовае публічнае кіраваньне» ад 6 лістапада 1998 году. Дакумэнт вызначаў разьмежаваньне кампэтэнцыяў сёл (камун), гарадоў (муніцыпіяў) і раёнаў.

З 1 студзеня 1999 году і да 29 студзеня 2002 году Рэспубліка Малдова была падзелена на 9 (з 22 кастрычніка 1999 году — 10) паветаў, 1 муніцыпальнае і 2 адміністрацыйна-тэрытарыяльныя ўтварэньні.

29 студзеня 2002 году тагачаснай парлямэнцкай большасьцю быў прыняты новы закон пра адміністрацыйна-тэрытарыяльны лад.