Перайсьці да зьместу

Павал Курлоў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Павел Курлоў»)
Павал Курлоў
Павел Григорьевич Курлов
Дата нараджэньня 5 студзеня 1860
Дата сьмерці 20 чэрвеня 1923
Месца пахаваньня
Грамадзянства Сьцяг Расеі Расейская імпэрыя
Месца вучобы
Занятак палітык
Узнагароды
ордэн сьвятога Станіслава I ступені ордэн Сьвятой Ганны 2 ступені

Павал Рыгоравіч Курлоў (1860—1923) — расейскі дзяржаўны дзяяч.

Нарадзіўся ў дваранскай сям’і. У 1879 годзе скончыў Мікалаеўскае кавалерыйскае вучылішча. Служыў у лейб-гвардыі Конна-гренадэрскага палка, у Таўрагенскай, Бакінскай, Пецярбурскай брыгадах памежнай варты.

У 1888 годзе скончыў Ваенна-юрыдычную акадэмію, служыў у пракурорскім наглядзе. Прыкамандзіраваны да пракурорскага нагляду Маскоўскай вайсковай акругі. З 1890 у ведамстве Міністэрства юстыцыі (таварыш пракурора Кастрамскога, Цьвярскога, Уладзімерскага, Маскоўскага акруговых судоў). У 1891 звольнены з ваеннай службы. З 1899 пракурор пры Валагодзкай акруговым судзе, з 1900 намесьнік пракурора Маскоўскай судовай палаты.

З 1903 году — Курскі віцэ-губэрнатар. З 1905 году менскі губэрнатар. Губэрнатарства яго прыйшлося на час рэвалюцыі 1905 году. З яго згоды 18 кастрычніка 1905 г. у Менску адбыўся расстрэл дэманстрантаў Мінскага гарнізона (Курлоўскі расстрэл). Курлоў душыў рэвалюцыйныя выступленьні, на яго жыцьцё было некалькі замахаў.

З 1906 г. чалец Савета міністра ўнутраных справаў. У красавіку-жніўні 1907 году — в. а. віцэ-дырэктара дэпартамэнта паліцыі. З 1907 году — начальнік Галоўнага турэмнага кіраваньня міністэрства юстыцыі. З 1909 году — таварыш міністра ўнутраных справаў, загадчык паліцыяй, камандзір асобнага корпуса жандараў. Генэрал-лейтэнант. Пасьля забойства Сталыпіна ў 1911 годзе звольнены ў адстаўку.

У гады Першай сусьветнай вайны быў пры галоўным начальніку забесьпячэньня Паўночна-Заходняга фронту, затым памочнік галоўнага начальніка Дзьвінскага ваеннай акругі па грамадзянскай часткі У 1916 г. на працягу двух месяцаў знаходзіўся на пасадзе таварыша міністра ўнутраных справаў.