Перайсьці да зьместу

Павал Габышаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Павал Інакенцьевіч Габышаў (1889, с. Аляксандраўка, Качайская воласьць, Мархінскі ўлус, Вілюйская акруга, Якуцкая вобласьць, Расейская імпэрыя — 1934, ЯАССР, РСФСР) — пэдагог.

Навучаўся ў Якуцкай рэальнай вучэльні, але з 3-га курсу быў выключаны за прыналежнасьць да сацыял-дэмакратычнай арганізацыі «Маяк». Пасьля заканчэньня ў 1914 г. Пятроўска-Разумоўскага вышэйшай сельскагаспадарчай вучэльні Павал Габышаў працаваў земскім аграномам Баранавіцкага ўчастку Наваградзкага павету Менскай губэрні Расейскай імпэрыі. У 1916 г. ён вярнуўся ў Якуцк, дзе заняў пасаду старшага інструктара Якуцкай вобласьці па паляводзтве. З 1917 г. Павал Габышаў займаўся пэдагагічнай дзейнасьцю. Ён зьяўляецца стваральнікам Качайскай школы ІІ Канцэнтару, ператворанай пасьля ў Школу сялянскай моладзі. У школе ён стварыў прышкольную навучальна-досьледную гаспадарку са сваёй зямлёй, сельскагаспадарчымі машынамі і быдлам. Усе работы: ворыва, сяўба, дагляд за пасевамі і пасадкамі, уборка ўраджаю, малацьба, сенажаць і догляд за быдлам выконваліся сіламі вучняў. З 1930 г. Павал Габышаў працаваў настаўнікам у сёлах Барагонцы ды Табага.

  • Афанасьев В. Габышев Павел Иннокентьевич. // Ветераны педагогического труда. Вып. 2. Якутск. 1967. С. 15-16.
  • Габышев Павел Иннокентьевич. // Энциклопедия Якутии. Т. 1. Москва. 2000. С. 450.