Отвідабэрг
| Отвідабэрг швэдз. Åtvidaberg | |||
| Населены пункт | |||
вул. Вэрксгатан у цэнтры мястэчка | |||
| |||
| Краіна | Швэцыя | ||
|---|---|---|---|
| Геаграфія | |||
| Плошча | 5,42 км² | ||
| Часавы пас | |||
| Каардынаты | 58°12′06″ пн. ш. 15°59′53″ у. д.HGЯO | ||
| Насельніцтва | |||
| Колькасьць | 7014 чал. (2015) | ||
| Отвідабэрг на мапе Швэцыі Отвідабэрг | |||
Отвідабэрг (па-швэдзку: Åtvidaberg) — мястэчка на ўсходзе Швэцыі, у ляндскапе Эстэр’ётлянд і аднайменным лэне, цэнтар камуны Отвідабэрг. Насельніцтва на 31 сьнежня 2015 году — 7014 чалавек.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У сярэднявеччы ў навакольлі сучаснага Отвідабэргу была знойдзена медзь, пра здабычу якой тут упершыню згадваецца ў 1413 годзе. Аднак напрыканцы XVI стагодзьдзя гэтая дзейнасьць была прыпыненая, і толькі ў 1754 прапаршчык Давід Галёнквіст атрымаў прывілей на яе аднаўленьне. Ужо праз 10 гадоў уладальнікам шахты Адэльснэс становіцца кампаньён Галёнквіста Юган Адэльсвэрд. Напрыканцы XIX стагодзьдзя запасы медзі ў Отвідабэргу былі практычна вычарпаны, і тады тагачасны ўладальнік шахты Тэадор Адэльсвэрд заснаваў спачатку мэблевую фабрыку, якая пазьней стала называцца Facit AB, а ў 1911 — аўтамабільны завод Åtvidabergs Vagnfabrik.
Спорт
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У Отвідабэргу месьціцца футбольны клюб, росквіт якога прыпадаў на 1970-я гады.
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]

- Медзяная шахта ў Бэрсбу (канец XVI ст.)
- Новая (Вялікая) царква (1885)
- Музэй ÅSSA, прысьвечаны індустрыі і аўтамабілям
- Сядзіба Адэльснэс (1920)
- Чырвоны камень — помнік паганскіх часоў
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Ральф Эдстрэм (нар. 1952) — футбаліст
- Тумас Ульсан (нар. 1976) — футбаліст
- Фрыда Вальбэрг (нар. 1983) — прафэсійная баксэрка
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Отвідабэрг — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў