Омікрон-штам SARS-CoV-2
Омікрон-штам SARS-CoV-2 (SARS-CoV-2 Omicron, SARS-CoV-2 B.1.1.529) — штам каронавірусу SARS-CoV-2[1], упершыню ідэнтыфікаваны ў Батсване і Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы у лістападзе 2021 году, які адрозьніваецца вялікім лікам мутацый у пэпломэрах[2].
Пры заражэньні омікрон-штамам, паводле дадзеных Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя, захворваньне працякае лягчэй або гэтак жа, як пры заражэньні Дэльта-штамам. Аднак хуткае распаўсюджваньне новага штаму можа прывесьці да высокай загрузкі сыстэмы аховы здароўя, а выкліканая ім агульны рызыка СААЗ ацэньвае як вельмі высокую. Можа заражаць перахварэлых і вакцынаваных.
Па дадзеных на канец сьнежня 2021 году, хутка выцясьняў Дэльта-штам у тых краінах, дзе пачаў распаўсюджваньне.
У Беларусі аб яго зьяўленьні было абвешчана Міністэрствам аховы здароўя 29 сьнежня 2021 году[3].
На пачатку лютага 2022 году гэты штам выклікаў новую рэкордную хвалю заражэньняў. Штодня па афіцыйным дадзеным фіксавалася больш за 8000 новых захворваньняў, што было ў тры разы больш папярэдніх лічбаў[4]. У паліклініках фіксаваліся велічэзныя чэргі, установы сталі працаваць ў суботу і нядзелю. «Людзі ў асноўным атрымліваюць паліклінічна-амбуляторную дапамогу. Таму колькасьць тых, хто выздаравеў, і колькасьць тых, хто выпісаўся, не адпавядаюць. А раней, у сілу цяжару стану, людзі ў асноўным, вядома, атрымлівалі дапамогу стацыянарную. Таму і лічбы зусім іншыя. Раней былі перагружаныя лякарні — цяпер перагружаныя паліклінікі, таму што, на шчасьце, формы лёгкія, таму і лічбы памяняліся», — заявілі 8 лютага ў міністэрстве аховы здароўя[5].
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Heavily mutated coronavirus variant puts scientists on alert, 25-11-2021).
- ^ New Botswana variant with 32 'horrific' mutations is the most evolved Covid strain EVER and could be 'worse than Delta' — as expert says it may have emerged in an HIV patient, 25-11-2021
- ^ В Беларусь пришел новый вариант коронавируса – омикрон, сайт Міністэрства аховы здароўя
- ^ Паводле афіцыйных крыніц, за мінулы тыдзень захворваньне на COVID-19 у Беларусі павялічылася ў тры разы, Радыё Свабода, 7-02-2022
- ^ У Міністэрстве аховы здароўя патлумачылі анамаліі ў сваёй статыстыцы па каранавірусу, Радыё Свабода, 8-02-2022
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |