Нікалае Пэтрэску-Гэйна
Нікалае Пэтрэску-Гэйна | |
Дата нараджэньня | 31 сакавіка 1871 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 15 лютага 1931 (59 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца вучобы | |
Занятак | cartoonist |
Навуковая сфэра | карыкатура[d] |
Псэўданімы | Găină |
Жанры | карыкатура[d] |
Пад уплывам | Анарэ Дам’е[d] |
Подпіс | |
Нікала́е Пэтрэ́ску-Гэйна (па-румынску: Nicolae Petrescu-Găină) — румынскі карыкатурыст. Ён быў заснавальнікам румынскае карыкатуры, робячы карыкатуры на палітыкаў свайго часу, скульптараў, мастакоў і інтэлектуалаў, якія жылі ў апошняе дзесяцігодзьдзе ХІХ стагодзьдзя і першыя тры дзесяцігодзьдзі ХХ стагодзьдзя. Ягоныя карыкатуры маюць дакумэнтальную і мастацкую каштоўнасьць, бо яны былі адзначаныя крыхай іроніі.
У 1898 годзе выдаў адзін зь першых альбомаў мультфільмаў у Румыніі, які назваў «Кантымпаранул». Ён складаўся з 26 каляровых твораў. Гэты альбом Пэтрэску стварыў пад магутным уплывам аналягічнае працы Анарэ Дам’е. Удзельнічаючы ў пасяджэньні румынскага парлямэнту ў сакавіку 1908 году, ён стварыў новы альбом — «Коміксы. Адпачынак у нядзелю ў Сэнаце». У 1913 годзе карыкатурыст выдаў наступны свой альбом пад назвай «Мой альбом», які зьмяшчаў 42 чорна-белыя ілюстрацыі.
Пэтрэску быў добра вядомы і ацэнены крытыкамі свайго часу, то бок ён быў адным зь нешматлікіх вядучых карыкатурыстаў канца XIX стагодзьдзя. Ягоныя творы актыўна друкаваліся ў тагачасных газэтах. У дадатак да сатыры на палітыкаў і дзеячаў культуры Пэтрэску стварыў мноства працаў на антываенныя тэмы, як то сатырычныя карыкатуры на нямецкі мілітарызм і жахі вайны, які каштавалі яму дэпартацыяй і ўтрыманьнем у лягеры ў Баўгарыі, дзе ён знаходзіўся больш за год.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Сатыра, эрудыцыя і тонкасьць. Карыкатуры Нікалае Пэтрэску-Гэйна. (рум.)
- Біяграфія Нікалае Пэтрэску-Гэйны. Adevarul. (рум.)