Нянькі (фільм, 1994)
| Нянькі | |
| па-ангельску: Twin Sitters | |
| Жанр | дзіцячае кіно, крымінальная камэдыя[d] і сямейнае кіно |
|---|---|
| Рэжысэр | |
| Сцэнарыст | |
| У ролях | |
| Кампазытар | |
| Дата выхаду | 1994 |
| Працягласьць | 93 хвіліна |
| Краіна | |
| Мова | ангельская |
| Старонка на IMDb | |
«Ня́нькі»[3] (па-ангельску: Twin Sitters) — амэрыканская камэдыя 1994 году рэжысэра і сцэнарыста Джона Парагона. Галоўныя ролі выканалі браты Пітэр і Дэйвід Пол ды браты Крыстыян і Джозэф Казынз. Сюжэт датычыцца ідэнтычных братоў-блізьнятаў бодзібілдараў, якія абараняюць 10-гадовых ідэнтычных братоў-блізьнятаў, пакінутых пад апеку іхнім карумпаваным дзядзькам. У краінах СНД фільм мае культавы статус.
Зьмест
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Браты-блізьнюкі Пітэр (Пітэр Пол) і Дэйвід Фальконэ (Дэйвід Пол) працуюць афіцыянтамі, але мараць адкрыць уласны рэстаран. Карумпаваны прадпрымальнік Фрэнк Гілгэрст (Джарэд Мартын) пастанавіў даць дзяржаўным прадстаўнікам паказаньні, праз што атрымаў пагрозы ад свайго былога бізнэсовага партнэра. Пагроза сыходзяць ня толькі бізнэсоўцу, але і ягоным пляменьнікам-блізьнюкам. Пасьля таго, як двайняты Фальконэ ратуюць жыцьцё Гілгэрста ў парку, ён наймае іх, каб яны абаранялі ягоных пляменьнікаў, плацячы ім больш, чым яны калі-небудзь зараблялі ў сваім жыцьці. Неўзабаве Гілгэрст зьязджае з фэдэральнымі агентамі, пакідаючы Пітэра і Дэйвіда з парай вельмі гарэзных блізьнюкоў. Разбэшчаныя хлопчыкі не адразу ладзяць зь целаахоўнікамі, але паступова Дэйвіду і Пітэру атрымоўваецца знайсці зь імі агульную мову, у выніку яны становяцца сябрамі.